Жніво любіць самаадданых людзей

Общество

Жніво любіць толькі шчырых, самаадданых людзей. І такіх мы сустрэлі ў час сваёй чарговай камандзіроўкі ў ААТ “Лоск”.

 У ліку рупліўцаў аказаўся і механізатар Іван Сцяпанавіч ЛЯВІЦКІ. Пяць гадоў, як пайшоў на заслужаны адпачынак. Але штогод, калі пачынаецца жніво, ён з разуменнем адносіцца да просьбы старшыні гаспадаркі дапамагчы на ўборцы. Цяпер яму даручана прэсаванне саломы. Больш за 2 тысячы гектараў сёлета займае ў гаспадарцы ўборачная плошча. Задзейнічаны тры прэс-падборшчыкі. За дзень І. С. Лявіцкі паспявае скруціць да 150, а то і больш, важкіх рулонаў. Працуе спрактыкавана, адказна. 42 гады біяграфіі гэтага руплівага чалавека звязаны з роднай гаспадаркай. А гэты факт сведчыць пра многае!
Ірына ПАШКЕВІЧ,
фота аўтара



Добавить комментарий