2011 год праз прызму часу, падзей, фактаў

Культура

145 гадоў назад (1866) Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч напісаў у фальварку Люцінка фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”.

370 гадоў назад (у 1641 годзе) быў узведзены касцёл Св. Марыі ў м. Вішнева, у якім спалучаюцца стылі рэнесансу, барока і ракако.

20 гадоў (18 кастрычніка) спаўняецца з дня смерці Пятра Іванавіча Біталя — беларускага паэта, перакладчыка з в. Вішнева.

114 гадоў з дня нараджэння яўрэйскага крытыка і літаратуразнаўцы Уры Фінкеля, які нарадзіўся ў 1896 годзе ў Ракаве.

70 гадоў таму, 15 студзеня 1941 года, у в. Ляскоўка Валожынскага раёна нарадзіўся контр-адмірал Віктар Іванавіч Жабко.

75 гадоў назад (у 1936 годзе) адкрыўся сырзавод у в. Міхалова.

95 гадоў назад у г. п. Івянец жыў і працаваў Міхаіл Аляксандравіч Фрунзэ – прафесійны рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.

5 сакавіка споўніцца 115 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта і празаіка Кандрата Крапівы, які працаваў настаўнікам у в. Мішаны Валожынскага раёна.

100 -гадовы юбілей адзначыць Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай (быў пабудаваны ў 1906 годзе ў стылі неаготыкі).

195 гадоў назад, у 1816-ым, былі пабудаваны касцёлы Святога Юзафа ў Валожыне і Святога Міхаіла ў Івянцы.

205 гадоў назад (1806) была заснавана былая рэзідэнцыя графоў Тышкевічаў у Валожыне — помнік архітэктуры класіцызму.

25 гадоў з дня смерці беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло. Яе дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Валожыншчыне, пахавана ў в. Вішнева.

120 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, жонкі Я. Купалы, якая пазней стала выдатным беларускім літаратуразнаўцам і культурным дзеячам (нарадзілася ў 1891 годзе ў Вішневе).

205 гадоў таму (у 1806 годзе) пачаў працаваць Валожынскі ешыбот – іудзейская вышэйшая рэлігійная школа па падрыхтоўцы рабінаў.

145 гадоў таму (1866) у Валожыне была пабудавана Свята-Канстанціна-Аленінская, у Гародзьках – Свята-Пакроўская, у Лоску – Свята-Георгіеўская цэрквы, Свята-Ільінская царква ў в. Вішнева і Свята-Вазнясенская ў в. Яршэвічы.

145 гадоў назад (1866) у м. Вішнева пачаў працаваць скураны завод.

125 гадоў таму (1886) адкрылася адна з першых у Беларусі запалкавых фабрык – фабрыка фосфарных запалак.



Добавить комментарий