Працаўнікі Мінскай вобласці сабралі першы мільён тон хлеба новага ўраджаю

Общество

Аграрыі Мінскай вобласці – галоўнай жытніцы краіны – за подпісам старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры накіравалі тэлеграму кіраўніку дзяржавы. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца: «Працаўнікі Мінскай вобласці сабралі першы мільён тон хлеба новага ўраджаю».

Па стане на 03.08.2016 года, на Міншчыне намалот склаў 1 млн 27 тысяч тон. Убрана 56% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 36,3 цэнтнера з гектара.

Жніво працягваецца. Хлебаробы цэнтральнага рэгіёну ўпэўнены ў яго паспяховым завяршэнні і прыкладуць усе свае сілы і веды, каб выйсці на запланаваную мяжу ў 2 млн тон хлеба.



Добавить комментарий