Ля цэрквы стаяла карэта

Культура

Успамінаю некаторыя шчаслівыя хвілінкі са свайго жыцця, калі да мяне ў вёску Янушкавічы з радзімы дзеда Талаша, з Гомельскай вобласці, прыехалі жыць мае бацькі. Бацькі былі працавітыя і вясёлыя людзі, мелі добрыя галасы і ведалі шмат песень. Асабліва мы любілі слухаць песню шчырую, сумную, пра дзяўчыну, якая ішла замуж не па каханню. Гэта песня нагадвае старажытны рускі раманс.

Цячэ рэчанька, цячэ быстрая

Із-пад каменя із-пад белага

Цячэ рэчанька, рэчка быстрая.

А ў той рацэ дзеўка мылася.

Яна мылася, вымывалася,

А багаты князь вёў каня паіць,

А раўнівы муж вёў жану тапіць.

Яна плакала шчэ й прасілася:

“Не тапі мяне рана-раніцай,

А тапі мяне позна вечарам.

Людзі будуць спаць,

Ніхто не будзе знаць”.

Із-пад каменя із-пад белага

Цячэ рэчанька, рэчка быстрая.

*   *   *

Праз палі, праз бары,

Баба коціцца кулём.

Праз лясы, праз яры

Мчыцца к дзеду перуном.

Ты, стары, кідай работу,

Ідзі Ленку ратаваць.

Толькі сам асцерагайся,

Бо там кат наш, а не зяць!

Стары доўга думаў:  “Што рабіць?

Бо мая старая ўмее хуценька схлусіць”.

І, нарэшце, кій узяўшы,

Мчыцца зяця навясціць.

Зяць за дзверы схараніўся,

Вуха ў клямцы прышчаміў

І стаяў, не варушыўся,

Слухаў, што цесць гаварыў.

“Кінь, дачушка, злыя думкі,

Зяць працуе – не гультай.

Вы жывіце, дзеткі, згодна,

Ты язык свой прытрымай!”

“Го! – з-за  дзвярэй гукае зяць, –

Жар, жонка, яечню, пячы хутка каўбасу.

Пасядзі, стары, нямнога –

Я гарэлкі прынясу”.

Запішчэлі скваркі ў печы,

Зазвінела скаварада.

Пайшла чарка з рук у рукі.

Чэсць такая ўсім была.

“Прыхадзі, стары, часцей.

Ты аб нас не забывай”.

І ўзваліў яму на плечы

Двухпудовы каравай.

Заламала баба рукі,

Дзеда ўбачыўшы здалёк:

“Я без ярма ішла дахаты,

А дзед пірог чуць прывалок!”

Бацькі адышлі да вечнасці, але, здаецца, і сёння чую іх галасы: “Родныя, спявайце што-небудзь на памяць”.

Людміла ПОКЛАД, жыхарка вёскі Янушкавічы.



Добавить комментарий