Прафiлактыка п’янства

Закон и порядок

Летась 170 грамадзян раёна былі пакараны за незаконны выраб і абарот алкагольнай прадукцыі. Сёлета зарэгістраваны некалькі выпадкаў смерці ад атручвання сурагатным спіртным. Міліцыя праводзіць комплекс аператыўных  мерапрыемстваў па прафілактыцы п’янства.

Адна з форм работы па выкараненні п’янства і алкагалізму – цеснае супрацоўніцтва з насельніцтвам па выяўленні самагоншчыкаў і асоб, якія займаюцца рэалізацыяй несанкцыянаванага алкаголю.

Кіраўніцтва РАУС прапануе жыхарам раёна пісаць вядомую ім інфармацыю і кідаць лісты ў паштовую скрыню. Для такіх пісем не патрабуюцца ні канверты, ні маркі, ні ваш подпіс ці іншыя асабістыя звесткі. Дастаткова толькі ўказаць адрас падпольных гандляроў спіртным або нарысаваць схему тых лясных масіваў, дзе працуюць самагонныя апараты.

Валожынскі РАУС



Добавить комментарий