Каб нашы вёскi харашэлi

Общество

Адным з галоўных кірункаў работы мясцовых Саветаў дэпутатаў і пассельвыканкамаў з’яўляецца кантроль за арганізацыяй выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні прыдамавых і ведамасных тэрыторый і падтрыманнем санітарнага парадку.

З пачатку бягучага года ў раёне знесены 34 старыя дамы, з іх 13 – у Гародзькаўскім, 8 – у Дорскім, па 3 – у Валожынскім, Івянецкім, Пяршайскім і Ракаўскім сельсаветах. Адзін такі дом знесены ў горадзе Валожыне. Адзінаццаць  жылых пабудоў у сельскай мясцовасці знесены за кошт бюджэтных сродкаў,  22 – за кошт сродкаў грамадзян.

Дваццаць два ўчасткі пасля зносу будынкаў добраўпарадкаваны, на сямі пачата будаўніцтва новага жылля, пяць участкаў уключаны ў севазварот сельгаспрадпрыемстваў.

З пачатку года ўстаноўлена і адрамантавана каля 8 тысяч метраў (пагонных) платоў, заменена больш за 3 тысячы трухлявых агароджаў. Спілавана 265 аварыйных дрэў і пасаджана каля 2000 штук маладых саджанцаў.

Сістэматычна праводзіцца работа па абкосе тэрыторый 424 сельскіх населеных пунктаў і 75 грамадзянскіх могільнікаў.

У сельскіх населеных пунктах летась прайшло дваццаць сем Свят вёсак. З пачатку бягучага года такія  мерапрыемствы ў раёне ўжо праведзены ў 23 сельскіх населеных пунктах.

Добрым стымулам падтрымання парадку на тэрыторыях пассельсаветаў, тэрыторыях вытворчага і сацыяльнага прызначэння з’яўляецца правядзенне выязных навучальных семінараў для старшыняў Саветаў дэпутатаў першаснага ўзроўню, правядзенне выязных сесій і вучобы дэпутатаў.

Сёння перад Саветамі дэпутатаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню стаіць задача не толькі папаўняць бюджэт за кошт датацый, але і павялічваць яго долю за кошт уласных прыбыткаў.

Летась сельскімі і Івянецкім гарпасялковым выканаўчымі камітэтамі прададзены 324 зямельныя ўчасткі на  9 мільярдаў 72 мільёны рублёў. З гэтых грошай 7 мільярдаў выручана  ад продажу 64 участкаў праз аўкцыёны.

Сёлета за першае паўгоддзе перададзены ў прыватную ўласнасць 54 зямельныя ўчасткі на 89 мільёнаў 665 тысяч рублёў, 35  участкаў прададзены праз аўкцыён, выручка склала 249 мільёнаў 635 тысяч дэнамінаваных рублёў. Больш за ўсё (35 участкаў на 1,5 мільярда старымі рублямі) рэалізавана ў Ракаўскім сельсавеце.

Заробленыя сродкі ад продажу зямельных участкаў накіроўваюцца на добраўпарадкаванне адміністрацыйных тэрыторый і вырашэнне пытанняў развіцця інфраструктуры. У тым жа самым Ракаўскім сельсавеце грошы, атрыманыя ад продажу ўчасткаў праз аўкцыён, былі выкарыстаны на набыццё гульнявых пляцовак для дзіцячых садоў у Ракаве і Выганічах, сродкі пайшлі і на будаўніцтва і абсталяванне спартыўнай пляцоўкі на тэрыторыі Ракаўскай сярэдняй школы.

Землеўпарадкавальнай службе райвыканкама сумесна з органамі кіравання першаснага ўзроўню пастаўлена задача:  усіх  жадаючых будаваць дамы ці дачы забяспечыць у вёсках участкамі з ліку вольных, пустуючых. Гэта дазволіць ажывіць вёску ў правядзенні работ па навядзенні парадку і палепшыць яе знешні выгляд.  На сённяшні дзень такіх участкаў па раёне маецца 388.

Сяргей ГЛІНСКІ,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

 



Добавить комментарий