Душа яе сэм’і

Культура

“Усё маё жыццё звязана з песнямі”, – успамінае Ганарата Станіславаўна Гадлеўская з Янушкавічаў. А справа ў тым, што ў яе бабулі было шмат дзяцей, сям’я складалася аж з адзінаццаці чалавек. Усе былі вельмі працавітыя і таленавітыя, добра спявалі. Хлопцы ігралі на гармоніку. У хаце заўсёды было весела, ніхто ніколі не скардзіўся на жыццё, бо лічыў гэта вялікім грахом. І таму яна, маленькай дзяўчынкай, любіла калісьці бываць у бабулінай сям’і і таксама разам з імі спявала. Прайшло больш чым  паўстагоддзя, многае забылася, а вось адну песню памятае і зараз. Яна гумарыстычная, павучальная і спяваецца хутка і весела, як прыпеўкі.

Жыццё замужам не йдзе

Зайшла цешча к зяцю ў госці,

Ну і многа мела злосці,

Бо сярдзіты быў той зяць –

Не ўмеў цешчу паважаць.

Са сваёй дачкой Аленай

Маці  гутарку вядзе,

Бо яе дачка Алена

Дрэнна замужам жыве.

Маладзіца зараз у слёзы,

Мужыка свайго  кляне:

“А бадай яго хвароба,

Бо жыццё замужам не йдзе!

Будзіць рана да работы,

Душыць працай ён мяне,

А рабіць няма ахвоты,

Нават штурхае мяне!”

Маць дачушку павучае:

“Чорт яе з работай той.

Дзень да вечара сланяйся,

Толькі рухайся, не стой”.

А зяць цешчу выганяе

Ды ў баронку запрагае:

“За твае, цешча, навукі

Пасылаю табе мукі”.

“Но, кабылка! Но, сівая!” –

Паціхоньку свішча зяць.

Цешча барану цягае,

Толькі сківіцы дрыжаць.

Баранаваў ён доўга,

Напэўна, гадзін пяць,

Ні разу не адпачыўшы,

Давай цешчу выпрагаць.

Данута ШАЎЛОЎСКАЯ,

в. Янушкавічы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *