Як захаваць жалезнага сябра?

Закон и порядок

У цёплы перыяд года менавіта веласіпеды ўсё часцей становяцца “трафеем” жадаючых нажыцца на чужым.

За мінулы месяц у Валожыне былі ўкрадзены 2 веласіпеды. Усяго ж за бягучы перыяд 2016 года ў раёне здзейснены 7 крадзяжоў гэтага транспартнага сродку.

Як правіла, уладальнік украдзенага веласіпеда не ведае нумара і нават маркі, а памятае толькі яго колер. Дарэчы, у новых мадэлях нумар выбіваюць у ніжняй частцы рамы ў раёне педаляў. Настойліва рэкамендуем грамадзянам, у каго ёсць веласіпеды, знайсці і зафіксаваць заводскі нумар. Так у выпадку крадзяжу знайсці двухколавага сябра значна прасцей.

Не грэбуйце ахоўнымі стаянкамі, у абавязковым парадку ўстанаўлівайце на скутары і матаролеры сігналізацыю ці механічныя сродкі аховы. Не захоўвайце дакументы на транспартны сродак у даступных для злачынцаў месцах. Калі вы аддаеце перавагу перамяшчэнню па горадзе на веласіпедзе, набудзьце тросы, ланцужкі для замацавання яго ў месцах захоўвання, пастарайцеся не пакідаць на ноч у пад’ездзе. Неахоўваемыя скутары, мапеды і веласіпеды – лёгкая здабыча для зламыснікаў.

Віталь КІШКО,

першы намеснік начальніка РАУС,

начальнік крымінальнай міліцыі



Добавить комментарий