З Днём будаўніка!

Общество

Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!

Ваша прафесія – адна з самых паважаных, самых неабходных на зямлі, бо тое, што створана рукамі будаўнікоў, будзе служыць не аднаму пакаленню людзей. Праца будаўніка бачная кожнаму і мае асаблівую грамадскую значнасць. Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто ўдзельнічае ў развіцці Валожыншчыны, хто імкнецца да прафесійнага самаўдасканалення, самаахвярнасці ў працы.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам, якія аддалі сваёй справе лепшыя гады жыцця, закладваючы моцны фундамент развіцця раёна.

Няхай узведзеныя вамі будынкі будуць надзейнымі і моцнымі, а жыццё напоўнена дабром, радасцю і шчасцем! Шчыра жадаем атрымліваць сапраўднае задавальненне ад сваёй справы, поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий