Дошка гонару

Общество

Лепшыя

камбайнавыя экіпажы:

старшы камбайнер Віктар Канстанцінавіч ПРАЛАТ і камбайнер Сяргей Дзмітрыевіч АНІСЬКА з ТАА “Тарасава”, якія на “Лексіёне-770” убралі 329,8 гектара і намалацілі 1059,53 тоны;

старшы камбайнер Анатолій Іванавіч ЖАМОЗДЗІК і камбайнер Вадзім Анатольевіч АДАМОВІЧ з КСУП “Пяршаі-2014”, якія на “Лексіёне-560” убралі 313 гектараў і намалацілі 1001 тону;

старшы камбайнер Аляксандр Станіслававіч КЛІМОВІЧ і камбайнер Аляксандр Сяргеевіч ТКАЧЭНКА з КСУП “Пяршаі-2014”, якія на “КЗС-12” убралі 260 гектараў і намалацілі 831 тону.

Лепшыя

маладыя экіпажы:

    старшы камбайнер Максім Раманавіч ЛУЖЫНСКІ і камбайнер Дзмітрый Мікалаевіч БАЛАШКА з СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, якія на “КЗС-1218” убралі 175,1 гектара і намалацілі 769 тон;

старшы камбайнер Юрый Міхайлавіч РАГАЧЭВІЧ і камбайнер Дзяніс Алегавіч МАКАРЭВІЧ з КСУП “Падбярэззе”, якія на “КЗС-1218” убралі 234 гектары і намалацілі 675 тон;

старшы камбайнер Аляксей Уладзіміравіч БАРЭЙКА і камбайнер Валерый Валянцінавіч РАГАЧЭВІЧ з ТАА “Адамова-агра”, якія на “КЗС-1218” убралі 201,4 гектара і намалацілі 561,59 тоны.

Лепшыя вадзіцелі:

   Валерый Яўгеньевіч ШЭЎЧЫК з КСУП “Сугвазды-агра”, які на “МАЗ-55142” перавёз 1563,2 тоны;

Юрый Мікалаевіч МАРКЕВІЧ з КСУП “Пяршаі-2014”, які на “МАЗ-555102” перавёз 1390 тон;

Пётр Уладзіміравіч БАГДАНОВІЧ з ААТ “Суднікаўскі”, які на “МАЗ-555” перавёз 997,52 тоны.

Лепшыя маладыя вадзіцелі:

    Яўген Аляксандравіч ЛАМАКА з КУП “Сівіца”, які на “МАЗ-555” перавёз 764,8 тоны;

Аляксандр Эдуардавіч ПРАТАСЕВІЧ з СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, які на “МАЗ-555142” перавёз 487,87 тоны;

Яўген Антонавіч БУДРЭВІЧ з ААТ “Лоск”, які на “МАЗ-555” перавёз 419,91 тоны.

 

 



Добавить комментарий