Общество

Для аднаго з аператараў зернесушыльнага комплексу КСУП “Пяршаі-2014” Валянціна Зігмундавіча ХАЛЕВІЧА ўборачная кампанія – у прамым сэнсе пара гарачая.

Сушыльная печ гэтым часам у рабоце круглыя суткі. Алгарытм працы змены просты: загрузка, сушка, выгрузка. Задача аператара – уважліва сачыць за тэмпературай і рэгуляваць яе з улікам вільготнасці зерня. Сярэдняя вільготнасць, з якой паступае зерне, – 24% (дажджлівай парой даходзіць да 30%), на выхадзе звычайна – ад 12,5% да 14%. Магутнасць абсталявання комплексу дазваляе прапусціць праз печ у суткі да 350 тон.

Валянцін Зігмундавіч, які акрамя работы на зернесушылцы з’яўляецца начальнікам участка і адказным за газавую гаспадарку, з разуменнем ставіцца да неабходнасці мабілізаваць усе сілы і, як кажуць, выкладвацца па поўнай.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий