Помнiк зiмародку

Общество

10 жніўня на базе Валожынскага краязнаўчага музея прайшоў майстар-клас «Зімародак з гіпсу» (размалёўка акрылавымі фарбамі). Гатовую гіпсавую форму размалёўвалі, як магніт.

16-17 жніўня Ахова птушак плануе правесці двухдзённы семінар для будучых гідаў па Налібоцкай пушчы, дакладней кажучы, па яе выдатных мясцінах, з пражываннем і харчаваннем, на базе сядзібы Бярозавы двор, в. Даўбені.

Ён арыентаваны на жыхароў раёна ці на тых, хто часта наведвае пушчу. Просьба да ўсіх жадаючых прыняць удзел адгукнуцца для папярэдняга запісу на семінар.

Акрамя таго, да канца месяца плануецца ўстанавіць помнік у цэнтры Валожына, ля возера, і інфармацыйныя стэнды на зялёным маршруце.

Каардынаты для сувязі: тэл. 8-029 6137085, эл. адрас a.biely68@gmail.com

Аляксандр БЕЛЫ,

мясцовы каардынатар праекта



Добавить комментарий