Официально

На зерняскладзе ў вёсцы Гарадзечна ААТ “Лоск” разам са сталымі людзьмі ў гэтыя дні працуе і моладзь – самыя юныя ўдзельнікі ўборачнай кампаніі.

Адзінаццацікласнікі Гародзькаўскай школы Вікторыя ШАЎЛЮК, Аляксей СЛІЖ, Дар’я ЛЯВІЦКАЯ не першы год свае летнія канікулы плануюць так, каб можна было і добра адпачыць, і капейку зарабіць, каб справіць сабе жаданыя абноўкі. Летась кожны за сваю працу атрымаў больш за 3 мільёны рублёў. На гэты сезон з ліку школьнікаў сфарміраваны дзве брыгады. Працуюць старшакласнікі толькі ў светлавы дзень, асаблівая ўвага надаецца тэхніцы бяспекі і прафілактыцы траўматызму. Школьнікі на зерняскладзе выконваюць пасільныя абавязкі: шуфлююць зерне ў коўш пры механічнай пагрузцы ўраджаю, падмятаюць пляцоўкі для чарговага прыёму збожжа.

 

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *