Небяспека для жыцця i здароўя

Закон и порядок

Работы ў водаправодна-каналізацыйных калодзежах на прыватным падворку спалучаюцца з небяспекай для здароўя і жыцця людзей, таму тэхнічнае абслугоўванне іх па дагаворы ажыццяўляецца спецыялістамі жыллёва-камунальных арганізацый, водаканала, прыватных структур, якія маюць ліцэнзію на правядзенне такіх работ.

Да прыезду брыгады прафесіяналаў не трэба самастойна адкрываць і чысціць калодзеж. Гэта небяспечна! Існуе пагроза збору ў калодзежы выбухованебяспечных і атрутных газаў. Спуск туды заўсёды прадстаўляе набяспеку для жыцця людзей, бо ад двух-трох удыхаў газу чалавек страчвае прытомнасць. Не трэба да прыезду спецыялістаў адкрываць накрыўку, паколькі яе падзенне можа справакаваць удар і выклікаць іскру (метан – выбухованебяспечны газ). Забараніць чалавеку самому спускацца ў калодзеж ніхто не можа. Прычыны самастойных спроб  справіцца з засмечваннем у кожнага свае, часцей за ўсё, гэта жаданне зэканоміць.

Калі вы ўсё ж вырашылі самі правесці работы па ачыстцы калодзежа, то прытрымлівайцеся хаця б мінімальных мер перасцярогі. Ні ў якім разе нельга спускацца аднаму. Побач на чыстым паветры павінны стаяць мінімум два чалавекі. Нават калі калодзеж неглыбокі, неабходна абвязацца страховачным паясам, каб у выпадку страты прытомнасці вас маглі выцягнуць. Неабходна таксама выкарыстоўваць маску ці рэспіратар, пры сабе мець ліхтарык.

Дзмітрый КАСОЎСКІ,

начальнік раённага аддзела

па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий