Спяваючыя сэрцы

Официально

Вакальная група народнага хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” пад кіраўніцтвам Яўгеніі Іванаўны Харук традыцыйна забяспечвае культурнае суправаджэнне жнівеньскай уборачнай кампаніі. Гэты калектыў выступаў на  сёлетніх раённых “Зажынках”, вітаў песнямі лепшых хлебаробаў Валожыншчыны.

У іх багатым рэпертуары нямала нумараў, звязаных з народнай абрадавай спадчынай, у тым ліку і жнівом. Пад блакітным небам, над раздольным полем, дзе пад ветрам шапацяць налітыя сілай хлебныя каласы, разліваюцца па наваколлі напевы таленавітых самадзейных артыстаў Аляксандры Рэут, Алены Валажынскай, Алы Лоўчай, Ніны Міньцюк, Зоі Вайткевіч, Наталлі Дзенісенкі, Тамары Макарэвіч. Акампануе вакальнай групе Алег Каранеўскі.

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий