Хутка 1 верасня

Общество

Пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай вучняў да школы, штогод паўстаюць перад многімі сем’ямі. Сёлета да гэтай кагорты далучаюцца і шматдзетная матуля з Валожына Вераніка ТАРАСЕВІЧ са старэйшым сынам Кірылам. Хлопчык рыхтуецца пайсці ў першы клас і напярэдадні гэтай радаснай і чаканай падзеі разам з мамай удумліва вывучае асартымент, прадастаўлены Валожынскім універмагам.

А выбар тут багаты – вопратку, абутак, ранцы, канцылярскія тавары можна падабраць на любы густ і кашалёк. Рознічны гандаль ідзе бойка: у адміністрацыі ўнівермага паведамілі, што з чэрвеня па жнівень ужо рэалізавана школьна-пісьмовых і папярова-белавых вырабаў на суму больш як 20,6 тысячы дэнамінаваных рублёў. Для пакупнікоў дзейнічаюць шматлікія акцыі. Пад адну з іх Вераніка з сынам падпадаюць аўтаматычна: для шматдзетных сем’яў пры набыцці тавараў на суму звыш 10 рублёў прадастаўляецца 10-працэнтная скідка.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий