“Маё захапленне”

Официально

“Маё захапленне” – так назывецца персанальная выстава работ Валерыя КАЛЯСІНСКАГА, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

 На ёй прадстаўлена каля 40 вырабаў керамічнай скульптуры.

5-22-08Выстава размешчана ў памяшканні народнага аб’яднання майстроў народнай творчасці “Скарбніца”. Акрамя керамічнай скульптуры аўтар яшчэ займаецца разьбой па дрэве, каменю, ліццём з металу, малюе.

Першая выстава В. Калясінскага ў нашым раёне была арганізавана ў 2002 годзе на базе раённага краязнаўчага музея. Яго ж рукамі зроблены мемарыяльныя дошкі ў в. Пяршаі ля касцёла загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны ксяндзам Каралю Стэмпеню (Ахілес) і Юзафу Пухалу (Герман); у в. Багданава мемарыяльная дошка, прысвечаная вядомаму мастаку Фердынанду Рушчыцу, і інш.  3-22-08  Валерый Францавіч удзельнічаў у шматлікіх пленэрах, абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі. Валожынцы і госці горада з цікавасцю знаёмяцца з работамі керамічнай скульптуры.

 

Таццяна ЛАНЬКО,

метадыст народнага аб’яднання

народных майстроў  «Скарбніца»



Добавить комментарий