Общество

У чацвер ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Святу першага званка. За парты селі 3403 вучні. У класы прыйдуць 687 педагогаў. Для 25-і маладых спецыялістаў установы адукацыі Валожыншчыны сёлета сталі першым працоўным месцам.

Першага верасня ўтульны дворык Дорскай сада-школы напоўніўся звонкімі дзіцячымі галасамі. Пышныя яркія букеты ў руках вучняў, бадзёрыя мелодыі сведчылі пра святочную атмасферу. 90 школьнікаў завіталі ў родную ўстанову, клапатліва падрыхтаваную на працягу лета да пачатку чарговага навучальнага года.

1-09-2

Павіншаваць дзяцей, іх бацькоў, педагагічны калектыў з Днём ведаў прыехалі ў Дорскую школу старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка, в. а. старшыні абласнога камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Мікалаевіч Шахлевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Чарнышова і многія іншыя асобы.

1-09-3Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады шчыра павіншаваў шматлікіх удзельнікаў урачастасці з Днём ведаў, пажадаў поспехаў і ўдачы вучням, педагогам, якія 1 Верасня адкрылі новую, цікавую старонку ў сваім жыцці.

М. А. Астрэйка падзякаваў Н. А. Чарнышовай за старанную, якасную падрыхтоўку ўстаноў адукацыі раёна да навучальнага працэсу. Мікалай Анатольевіч уручыў дырэктару Дорскай школы В. І. Суша падарунак, які спатрэбіцца вучням малодшых класаў, – сертыфікат на сучасны гульнёвы комплекс.

Ірына ПАШКЕВІЧ

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ і Сяргея БОБРЫКА

 



Добавить комментарий