Добраўпарадкаванне завершана

Общество

Хачу звярнуць увагу чытачоў нашай газеты на тое, які прыемны сюрпрыз ад новага старшыні райвыканкама  М. А. Астрэйкі атрымалі жыхары вуліцы Букштыновіча і бліжэйшых да яе вуліц нашага мікрараёна.

Доўгі час у цэнтр горада яны дабіраліся па вузкай сцяжынцы паўз вуліцу Янкі Купалы. У дажджлівае надвор’е ці ў зімні час зрабіць гэта было няпроста: горка рабілася слізкай, і спускацца па ёй станавілася нязручна і нават небяспечна.

Пачалі людзі звяртацца да прадстаўнікоў улады, каб палепшыць такое становішча. І вось, дзякуючы ў першую чаргу старшыні райвыканкама М. А. Астрэйку і дырэктару РУП “Валожынскі жылкамунгас” А. В. Каваленку, наша пажаданне выслухана і выканана ў кароткі час. Цяпер мы маем магчымасць хадзіць па дарожцы, выкладзенай тратуарнай пліткай, а на горцы з’явілася прыгожая лесвіца з поручнямі. Усё гэта якасна змайстравалі ў жніўні работнікі жылкамунгаса.

Дзякуй усім, хто паклапаціўся пра такі патрэбны гораду падарунак.

Ад імя жыхароў вуліц Янкі Купалы і Букштыновіча райцэнтра – Хрысціна МАРКОЎСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий