Трыццаць гадоў хлебаробскага стажу

Общество

Праца механізатара Генадзя Іванавіча БІБІКА, са слоў кіраўніцтва КУП “Сівіца”, заўсёды заслугоўвае пахвалы. Гэта той чалавек, які ніколі не падвядзе.

Калі б сабраць у адно месца збажыну, намалочаную Г. І. Бібікам больш чым за трыццаць гадоў хлебаробскага стажу, то каравай атрымаўся б важкі! Сёлета ў кабіне “КЗС-218” разам з Генадзем Іванавічам быў сын Дзяніс, які ўпершыню пабываў у ролі камбайнера. У роднай гаспадарцы разам яны намалацілі 634,650 тоны зерневых і зернебабовых, потым аказвалі дапамогу на палях сельгасфіліяла «Пугачы Плюс» ТАА «Тарасава».

Вынослівасць і добрая фізічная форма для трактарыста мае вялікае значэнне, тут Генадзь Іванавіч – прыклад для маладых калег. А яшчэ ён выдатны сем’янін: клапатлівы муж, ласкавы бацька, дбайны гаспадар. Можна толькі парадавацца, калі за сельскую гаспадарку нясуць адказнасць такія людзі.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий