На партызанскім участку для галасавання

Официально

На Партызанскім участку для галасавання № 4 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 добра падрыхтаваліся да выбараў.

Участак знаходзіцца ў адміністрацыйным будынку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Падчас нашага наведвання тут дзяжурыла Жанна Міхайлаўна Ажэўская. Яна прадэманстравала гатоўнасць участка да галасавання.

Устаноўлены тры кабіны для галасавання, дзве урны, адна з іх празрыстая. Акрамя таго, ёсць дзве урны для выязнога галасавання па месцы знаходжання грамадзян. Памяшканне, у якім размяшчаецца ўчастак, абсталявана ўсім неабходным. На інфармацыйных стэндах прадстаўлена патрэбная дакументацыя, аформлены Куток выбаршчыка, на сталах раскладзены наглядныя агітацыйныя матэрыялы. Вывераны спісы выбаршчыкаў. Участковая камісія працуе па зацверджаным графіку.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара



Добавить комментарий