За што галасуюць маладыя мамы?

Официально

Адказ адназначны і заканамерны – за спакой на зямлі! Шчыры голас іх сэрца заклікае назаўсёды захаваць простае шчасце людское, якое складаецца, здавалася б, з такіх будзённых, але і такіх важных рэчаў. Любая жанчына радуецца, калі ёсць дах над галавой, калі яна знайшла сваё каханне, калі падрастаюць здаровыя дзеткі, калі вось так з задавальненнем можна прагуляцца па любімых гарадскіх вуліцах з каляскамі, у якіх адпачываюць маленькія нашчадкі…

    Зацяжныя катаклізмы ў суседняй Украіне, тэракты і міжнацыянальныя канфлікты ў іншых дзяржавах міжволі абуджаюць у сэрцах людзей любога ўзросту голас радасці: як добра, што нашу Беларусь абмінула такая доля! Мы ўсе галасуем за згоду паміж людзьмі і кансалідацыю грамадства, за мір на роднай зямлі, за лепшую будучыню, якую імкнёмся мацаваць сваёй стваральнай працай… Пра гэта мы і гаварылі на прыгожых вуліцах горада са шчаслівымі матулямі: Анастасіяй Іода, Таццянай Доўнар-Слізкай, Аксанай Пясецкай, Анастасіяй Рудай, Гражынай Угляніцай, Кацярынай Болвах.

 Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий