Карыснае ўпрыгажэнне

Официально

У канцы жніўня жыхары Валожына з цікавасцю назіралі, як група мастакоў размалёўвала сцяну парапета, што каля магазіна “Еўраопт”.

Да вечара 31 жніўня работа, якая доўжылася амаль тыдзень, была скончана. Зараз тут можна бачыць тры сюжэты на тэму супрацьпажарнай бяспекі. Эскізы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях увасобілі мясцовыя мастакі. У склад рабочай групы ўвайшлі выкладчыкі Валожынскай школы мастацтваў Вольга Прыёмка, Юлія Жук і выкладчыкі Дорскага філіяла Івянецкай школы мастацтваў Алена, Сяргей Мурашовы і Таццяна Кулік. Над манументальным роспісам мастакі працавалі акрылавымі фарбамі з дапамогай пэндзляў, а не балонамі-распыляльнікамі, як графіцісты. Арганізацыю і матэрыяльнае забеспячэнне акцыі ўзялі на сябе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы аддзел МНС.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *