Жыццё раёна

Общество

Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” – адно са старэйшых і самых вядомых прадпрыемстваў у горадзе. Яго прадукцыю добра ведаюць як у Беларусі, так і за яе межамі.

Штодня на філіяле перапрацоўваецца да 200 тон сырадою, які надойваецца на малочнатаварных фермах раёна. З зыходнай сыравіны атрымліваецца 20 відаў малочнай прадукцыі. Візітнай карткай прадпрыемства вось ужо шмат дзесяцігоддзяў застаюцца цвёрдыя сыры.

Не раз на конкурсах і выставах былі адзначаны медалямі сыры традыцыйнай тэхналогіі “Расійскі”, “Слуцкі”, “Тыльзіцкі”. Папулярнасць набіраюць і новыя віды, якія да нядаўняга часу на айчынным рынку прадстаўлены не былі: “Візенланд”, “Альпенталь”, “Альпенберг”. За межамі рэспублікі не залежваецца на прылаўках сыр “Валожынскі экстра”.

Амаль увесь працэс вырабу сыру аўтаматызаваны. І толькі перад тым, як трапіць на паліцу для даспявання, ён праходзіць этап ручной апрацоўкі, калі кожная галоўка сыру пакрываецца харчовым латэксам. Работа даволі карпатлівая і марудная, патрабуе стараннасці і дакладнасці. Але дзеля прэстыжу сваёй прадукцыі валожынскія майстры ўсё выконваюць бездакорна.

Фота Дзмітрыя МІКІТОВІЧА

8-0909

Майстар-сырароб Ала ІОДА пасля заканчэння Слуцкага прафесіянальнага каледжа атрымала спецыяльнасць сыравара. За пяць гадоў прайшла на прадпрыемстве шлях ад упакоўшчыцы да майстра. На яе думку, валожынскія сыры па смакавых уласцівасцях могуць паспрачацца з лепшымі замежнымі сартамі. Асабіста яна перавагу аддае сорту “Сметанковы”.

9-0909

У абсталяваным па апошнім слове тэхнікі цэху працуе апаратчык вытворчасці сухіх малочных прадуктаў Віталь ГРЫНЯВЕЦКІ. За змену на склад адгружаецца 20 тон сухога малака, 10 тон сухой сыроваткі і тона сухога малочна-пратэінавага харчавання для спартсменаў.

 



Добавить комментарий