Яркія фарбы вуліц начных…

Общество

Да Новага года і Каляд арганізацыі і прадпрыемствы горада пачыналі рыхтавацца загадзя. Упрыгожаныя рознакаляровымі гірляндамі вокны, ёлкі побач з уваходнымі дзвярамі, ілюмінацыя на будынках у вячэрніх прыцемках ствараюць адпаведны настрой, цешаць душы гараджан і надаюць райцэнтру ўтульнасць і каларыт. Сярод устаноў неўпрыкмет склалася своеасаблівае саперніцтва.

Маршрут па вуліцах Беларуская, Набярэжная, Чапаева, Партызанская, Савецкая райцэнтра радуе вока іскрыстым шматкалорам: бачна, людзі не проста ўпрыгожвалі адміністрацыйныя будынкі, а імкнуліся стварыць эстэтычную карціну надыходзячага свята. Лепш за ўсіх справіліся з гэтай задачай у Валожынскім філіяле ДП «Мінаблпаліва», ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, філіяле КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”. Побач, праўда, назіралася і іншае. Да прыкладу, у магазіне “Мерыдыян”, што ў мікрараёне Сельгастэхніка райцэнтра, да ўпрыгажэння будынка прыступілі пазней, чым патрабавалася, а нясмелыя агеньчыкі ў вокнах кафэ “XXI стагоддзе” не маглі спаборнічаць з зіхоткай прыгажуняй-ёлкай на даху гарадскога аўтавакзала…

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий