18 верасня – Дзень работнікаў лясной гаспадаркі

Общество

Паважаныя работнікі, ветэраны лясной гаспадаркі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Вы, паважаныя працаўнікі, заняты высакароднай справай зберажэння, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння галоўнага нацыянальнага багацця – леса. І выконваеце вы сваю місію самааддана, ствараючы моцны фундамент для будучага пакалення.

Каб захаваць і памножыць такую прыгажосць, як лес, патрэбна не толькі шмат часу, але і шмат карпатлівай працы. Менавіта ваша работа накіравана на тое, каб зберагчы гарманічнасць прыроды, каб чалавек мог граматна карыстацца яе багаццем, каб “лёгкія планеты” заставаліся пры гэтым здаровымі.

Вялікі дзякуй вам за аднойчы выбраную прафесію, за ўменне і стараннасць. Ад усёй душы жадаем кожнаму працаўніку лясной гаспадаркі моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і святочнага настрою!

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Дарагія нашы працаўнікі, ветэраны прадпрыемства!

 Шчыра віншуем вас з Днём работнікаў лесу!

Нам давераны клопат пра бясцэнны прыродны дар, які складае аснову экалагічнай бяспекі і эканамічнага дабрабыту краіны, з’яўляецца важнейшай крыніцай сыравінных рэсурсаў. Дзякуючы вашым рукам у лясной гаспадарцы наладжана эфектыўная работа, створаны ўмовы для вырошчвання здаровых і ўстойлівых лясоў, развіцця паляўнічай гаспадаркі, экалагічнага турызму, вядзецца нарыхтоўка якаснай драўніны па безадходных тэхналогіях, нарошчваецца яе экспарт.

Жадаем, каб праца для вас была справай гонару, крыніцай радасці і дабрабыту. Няхай у вашых сем’ях пануюць лад і згода, планы на будучыню будуць поўныя аптымізму і радуюць спаўненнем.

Адміністрацыя і прафкам ДЛГУ “Валожынскі лясгас”



Добавить комментарий