Фізкультура і спорт

Спорт

Нядаўна каманда дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прыняла ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2006 гадоў нараджэння і маладзейшых у горадзе Барысаве.

Нашы юныя тэнісісты выступілі выдатна. Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве малодшая ўзроставая група дзяўчынак у складзе Дзіяны Ліхтаровіч і Надзеі Кавалёвай заняла ганаровае 1-е месца, каманда Дар’і Кашэўскай і Лізаветы Галабурда са старэйшай узроставай групы – 4-е месца. Малодшая ўзроставая група хлопчыкаў у складзе Аляксея Лушчыка і Ягора Шчогалава заняла 2-е каманднае месца, а каманда Данііла Жашкевіча і Мацвея Ліхтаровіча са старэйшай узроставай групы – 3-е месца.dussh

У асабістым заліку Дзіяна Ліхтаровіч была лепшай і заслужана заняла 1-е месца, а Надзея Кавалёва – 3-е месца сярод дзяўчынак 2006 года нараджэння і маладзейшых.

Падрыхтавалі каманду да абласных спаборніцтваў Дзмітрый Пазднякоў і Дзмітрый Ажарэльеў – трэнеры-выкладчыкі ДЮСШ Валожынскага раёна.

Ларыса Садоўская,

метадыст ДЮСШ



Добавить комментарий