Общество

Настаўніца Алена Уладзіміраўна КОБЗАР з мужам-прадпрымальнікам свядома ў маладым узросце выбралі для свайго пастаяннага месца жыхарства аграгарадок Доры. Паўтара года таму яны пакінулі горад Мінск і сталі абжываць свой куплены прасторны дом у правінцыі. Такі выбар зрабіла сям’я ўзважана і свядома: яны захацелі жыць не на бацькоўскай жылплошчы, а пад уласным, як кажуць, дахам.

Сельскай навучальнай установе таксама пашанцавала: вакансію настаўніка-дэфектолага паспяхова ўкамплектавалі. У Дорскай садзе-школе на сённяшні дзень 18 дзяцей маюць патрэбу ў лагапедычнай карэкцыі маўлення. Алена Уладзіміраўна завочна вучыцца на шостым курсе сталічнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Хутка яна атрымае дыплом лагапеда, спецыяльнага псіхолага. Сёння такія спецыялісты карыстаюцца вялікім попытам на рынку адукацыйных паслуг. А. У. Кобзар лёгка ўлілася ў новы працоўны калектыў, тут 24-гадовую настаўніцу сустрэлі добразычліва, старэйшыя калегі заўсёды гатовы дапамагчы пачынаючаму педагогу.

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий