Фізкультура і спорт

Спорт

Навучэнцы Валожынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прынялі ўдзел у першынстве вобласці па самба сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Жодзіна.

Па выніках выступленняў Фёдар МІХЕТКІН стаў першым у вагавай катэгорыі 70 кілаграмаў. Сяргей РАГЕЛЬ, які спаборнічаў у вагавай катэгорыі 65 кг, заняў на п’едэстале гонару трэцяе месца.

У агульным заліку каманда ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” стала бронзавым прызёрам першынства. Юных талентаў трэніруе Аляксей Садоўскі.

Ларыса САДОЎСКАЯ,

метадыст ДЮСШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *