Беларусь: падзеі і факты

Официально

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў Расію вызначыцца з будучым сумесных інтэграцыйных праектаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнае пытанне, якое ён хацеў бы абмеркаваць з Рыгорам Рапотам, — гэта, вядома ж, інтэграцыйныя праекты і праблемы ў саюзным будаўніцтве Беларусі і Расіі. «Не ўтойваў і не буду ў гэтай размове ўтойваць: вельмі шмат праблем намецілася ў нас у краіне, вельмі шмат крытыкі ў адрас не толькі інтэграцыі на ўзроўні дзвюх дзяржаў, але і на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза, СНД. Хоць СНД тую функцыю, якую можа выконваць, выконвае і рухаецца тымі тэмпамі, якія мы задаём. Галоўнае — гэта, вядома ж, Еўразійскі эканамічны саюз і саюз Беларусі і Расіі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў мінулым годзе гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі былі не на лепшым узроўні. У гэтым годзе пакуль не ўдалося навярстаць упушчанае.

«Мы ўжо некалькі месяцаў не можам дамовіцца па цане на газ. У сувязі з гэтым Расія знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы гэта ўспрымаем як націск на Беларусь, але націску я не пацярплю і беларусы таксама», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий