На выстаўцы ў Кiтаi…

Официально

Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі прадстаўлены на V выстаўцы «ЭКСПА «КітайЕўразія» ў горадзе Урумчыадміністрацыйным цэнтры СіньцзянУйгурскага аўтаномнага раёна Кітая.

Цырымонія адкрыцця выстаўкі адбылася 20 верасня. У гэты ж дзень на ёй адкрыўся Нацыянальны павільён Беларусі.

У бягучым годзе Беларусь прымае ўдзел у «ЭКСПА «Кітай-Еўразія» ў якасці ганаровай краіны, што гарантуе беларускім удзельнікам і экспанентам прыярытэтныя выставачныя месцы і павышаную ўвагу з боку кітайскіх СМІ і бізнес-колаў. У Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі прадстаўлены Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», канцэрн «Белнафтахім», Беларуская калійная кампанія, БелАЗ, Гомсельмаш, агракамбінат «Дзяржынскі», а таксама фабрыкі «Камунарка», «Спартак», «Слодыч» і іншыя вядомыя прадпрыемствы.

У час выстаўкі адбудзецца другое пасяджэнне рабочай групы па міжрэгіянальным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая, пройдзе форум рэгіёнаў дзвюх краін з прэзентацыямі інвестыцыйнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі, а таксама Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.



Добавить комментарий