Павялiчыць аб’ёмы

Официально

Урад парэкамендаваў аблвыканкамам павялічыць абёмы нарыхтоўкі арганізацыямі аграпрамысловага комплексу травяных кармоў з выкарыстаннем палімерных матэрыялаў сельскагаспадарчага прызначэння. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 верасня 2016 года нумар 732.

Рэкамендацыі дадзены «ў мэтах зніжэння сабекошту нарыхтоўкі кармоў і паляпшэння іх якасці». У прыватнасці, аблвыканкамам прапанавана забяспечыць павелічэнне ў цэлым па рэспубліцы аб’ёмаў вытворчасці травяных кармоў з прымяненнем аграстрэйч-плёнкі ў 1,8 раза да 2020 года ў параўнанні з 2015 годам.

Для зніжэння затрат арганізацый АПК на нарыхтоўку травяных кармоў з выкарыстаннем аграстрэйч-плёнкі аблвыканкамам даручана забяспечыць каардынацыю правядзення працэдуры закупкі матэрыялаў арганізацыямі АПК, маёмасць, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым заканадаўствам.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий