Створаны камiтэт

Официально

Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага прамысловага форуму, які пройдзе ў Мінску з 23 па 26 мая 2017 года.

Узначаліў аргкамітэт намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасці, энергетыкі, эканомікі, транспарту і камунікацый, архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ДКНТ, Дзяржстандарту, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, БелГПП, а таксама навукова-вытворчых аб’яднанняў і прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.

За гады правядзення Беларускі прамысловы форум стаў вядомым міждзяржаўным мерапрыемствам, удзел у якім прынялі кампаніі больш як з 30 краін свету. Форум праводзіцца штогод. Яго галоўная мэта — садзейнічанне айчынным прадпрыемствам і арганізацыям у вырашэнні задач па пашырэнні выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі для рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках, укараненні новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіцці міжнароднага супрацоўніцтва, прыцягненні інвестыцый у прамысловасць.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий