Общество

Я. І. БУЛЬЦЭВІЧ – чалавек у Багданаве вядомы і паважаны. Яўгенія Іванаўна – непераўзыдзены майстар работы з лічбамі. Хутка 43 гады, як займаецца гэтым, не дапускаючы хібаў і пралікаў. Пачынала сваю дзейнасць яна на роднай Іўеўшчыне, а ў Багданава выйшла замуж. Без малога два дзесяцігоддзі адпрацавала ў мясцовым магазіне, а пасля згадзілася на прапанову пашчыраваць на карысць ААТ “Багданаўскае”.

Цяпер Яўгенія Іванаўна адказвае за запраўку гаспадарчай тэхнікі, а таксама загадвае складамі запасных частак і будаўнічых матэрыялаў. У сельгаспрадпрыемстве цэняць упэўненасць, адказнасць і дакладнасць, з якімі жанчына падыходзіць да любога даручэння.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара



Добавить комментарий