Общество

На зернесушылцы ААТ “Лоск” машыны з новым хлебам сустракаў Дзмітрый Іванавіч СІМАНОВІЧ. Ён на “Амкадоры-352” займаўся пагрузкай збожжа.

Механізатарам у гаспадарцы Дзмітрый Іванавіч працуе 12 гадоў. Падчас мінулай уборачнай кампаніі ён быў вадзіцелем. Перавёз 1140 тон новага хлеба. У папярэднія гады шчыраваў за рулём камбайна.

Пасля завяршэння ўборачнай Д. І. Сімановічу была даручана корманарыхтоўка. Зараз ён займаецца трамбоўкай сіласнай ямы. Якасная трамбоўка дазволіць атрымаць аднародны сілас высокай шчыльнасці. Такі корм лепш захоўваецца, не губляючы пажыўных рэчываў, што важна для прадукцыйнасці жывёлы, а значыць, і павышэння прыбыткаў гаспадаркі.

Алена ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий