Общество

Калектыў народнай песні “Сваякі” раённага Цэнтра культуры прыняў удзел у канцэртнай праграме праекта “Гонка легенд – зоркі біятлона за мір”.

Валожынскія артысты выступілі з 30-хвіліннай праграмай. Яны змаглі не толькі парадаваць сваёй творчасцю гасцей мерапрыемства, што ладзілася ў Рэспубліканскім цэнтры падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы” ў другі раз, але і паназіраць за спаборніцтвамі, у якіх прынялі ўдзел знакамітыя біятланісты з розных краін.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий