Беларусь: падзеі і факты

Официально

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Праграмай візіту запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па іх выніках чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.  Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне таксама правядзе сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам, старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам. Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі наведае Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адкажа на іх пытанні.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий