Раённыя “Дажынкі” пройдуць 1 кастрычніка ў КСУП “Пяршаі-2014”

Общество

На мерапрыемстве, якое пачнецца ў 12.00, будуць падведзены вынікі ўборкі хлеба за 2016 год. Вызначаць гаспадарку, якая атрымала самы вялікі хлебны каравай. Заслужаныя ўзнагароды і грашовыя прэміі ўручаць лепшым камбайнавым экіпажам, вадзіцелям на адвозцы зерня, а таксама машыністам зернесушыльных комплексаў, механізатарам, якія займаліся ўборкай саломы. Будзе вызначаны і лепшы механізатар ільноўборачнага камбайна, што быў задзейнічаны на церабленні лёну. Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, на “Дажынках” ушануюць 27 лепшых хлебаробаў раёна.



Добавить комментарий