Удача – на баку iвянчан

Спорт

17 верасня 2016 года ў Капылі выхаванцы аддзялення лёгкай атлетыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі».

Па выніках спаборніцтваў з 23 раёнаў вобласці каманда ДЮСШ заняла трэцяе прызавое месца ў эстафетным бегу 6х200 метраў. Гэта заслуга юных івянецкіх спартсменаў Антона Бібіка, Паўла Князевіча, Аляксея Галубовіча, Анастасіі Шакаль, Людмілы Базыленка і Аліны Фёдаравай.

Каманда ўзнагароджана Кубкам, усе ўдзельнікі – граматамі, медалямі, асабістымі прызамі. Падрыхтавалі спартсменаў да спаборніцтваў трэнеры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Станіслававіч Чарняўскі і Анастасія Валяр’янаўна Паталей.

8-30-09

Чарговы раз выхаванцы гэтых трэнераў адзначыліся падчас Фестывалю эстафетнага бегу “Языльская дзясятка”, які прайшоў 24 верасня ў Старых Дарогах. 8-гадовы Данііл Мамыш заваяваў “серабро” на дыстанцыі 500 метраў, Максім Бібік ва ўзроставай катэгорыі 9 гадоў заняў 3-е месца на дыстанцыі 500 метраў, на той жа дыстанцыі стаў бронзавым прызёрам і 11-гадовы спартсмен Данііл Выдронак. Усім удзельнікам уручылі памятныя медалі, а прызёры, акрамя сваіх заслужаных узнагарод, атрымалі яшчэ дыпломы і асабістыя прызы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *