Лепшыя ракеткі Беларусі займаюцца ў Валожыне

Спорт

Па выніках абласных спаборніцтваў першынства вобласці па настольным тэнісе сярод навучэнцаў 2004-2006 гадоў нараджэння і маладзейшых дзве юныя прадстаўніцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы – Надзея Кавалёва і Дзіяна Ліхтаровіч (на здымку) – прынялі ўдзел у першым туры першынства Рэспублікі Беларусь сярод сваіх аднагодкаў.

З 12 каманд ДЮСШ яны сталі залатымі прызёрамі. Цяпер навучэнкі рыхтуюцца да другога тура рэспубліканскага спаборніцтва па настольным тэнісе, які адбудзецца ў снежні бягучага года.

Ларыса САДОЎСКАЯ,

метадыст ДЮСШ



Добавить комментарий