Паважаныя работнікі культуры
і ўдзельнікі калектываў
аматарскай творчасці!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Нацыянальная культура з’яўляецца невычэрпнай крыніцай мудрасці, духоўнасці, багатых народных традыцый, той сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да нашай велічнай і прыгожай Айчыны. Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, хто мае талент і прызванне, моцны характар і вялікую душу.
Няхай спадарожнічаюць вам прызнанне і падзяка гледачоў і наведвальнікаў. Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці сэрцу, цяпла душы, аптымізму, творчых поспехаў і знаходак!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў