Стартаваў месячнiк чысцiнi

Общество

Згодна з распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1 па 30 кастрычніка праводзіцца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

У гэты перыяд варта засяродзіць сілы на паляпшэнні эстэтычнага выгляду горада і раёна, упарадкаваць вуліцы і прысядзібныя ўчасткі, навесці чысціню на прылеглых тэрыторыях арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў.

Далучайцеся да стваральнай працы! Зробім Валожыншчыну прыгажэйшай разам!



Добавить комментарий