Наступны этап — зборка

Официально

Адгрузка рэактара на Беларускую АЭС плануецца ў канцы кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі «АЭМ-тэхналогіі» (уваходзіць у машынабудаўнічы дывізіён «Расатама» — «Атамэнергамаш»).

Паводле інфармацыі «АЭМ-тэхналогіі», паспяхова завершаны гідраўлічныя выпрабаванні рэактара ВВЭР-1200 для блока Беларускай АЭС. У Валгадонскім філіяле аперацыя праводзілася ў спецыяльным стэндзе гідравыпрабаванняў. Корпус рэактара быў перамешчаны ў стэнд кранам грузападымальнасцю 600 т і ўстаноўлены ў праектнае становішча. У адпаведнасці з тэхналогіяй у ходзе выпрабаванняў з дапамогай спецыяльна падрыхтаванай вады ў корпусе рэактара ствараўся максімальны ціск 24,5 МПа. Па выніках пацверджана трываласць асноўнага металу і зварных злучэнняў вырабу.

Наступным этапам будзе кантрольная зборка рэактара з унутрыкорпуснымі элементамі: шахтай, выгарадкай, блокам ахоўных. Такім чынам, будзе выканана зборка рэактарнай устаноўкі, якая поўнасцю паўтарае яе рабочы стан на станцыі. Адгрузка рэактара ў адрас Беларускай станцыі плануецца ў канцы кастрычніка.

Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным днішчам, унутры якога размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя ўстройствы. Зверху рэактар герметычна закрыты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *