Прызванне iх – ствараць настрой…

Общество

У пятніцу ў РЦК адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды прафесіянальнага свята акцёраў, спевакоў, мастакоў, паэтаў, музыкантаў… Адным словам, усіх прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, чыё прызванне – шанаваць і прымнажаць здабыткі нацыянальнай культурнай спадчыны, а таксама кожны дзень дарыць людзям выдатны настрой.

Напачатку мерапрыемства перад прысутнымі трымаў слова начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч. Нельга не пагадзіцца, што без верша, добрай песні не абыдзецца ніводнае свята. Самаадданыя выступленні работнікаў культуры нязменна дораць добры настрой любой аўдыторыі – ці яна ў залах Дамоў культуры, ці ў палях падчас уборкі ўраджаю.

Заканамерна, што з кожным канцэртам, мерапрыемствам расце вопыт і творчае майстэрства маладых выступоўцаў. Што ўжо казаць тады пра карыфеяў? Падчас раённага мерапрыемства ўзнагароды розных узроўняў знайшлі сваіх «законных» уладальнікаў. Ад імя Галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта П. І. Бібік уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі галоўнаму бухгалтару аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціне Пракаповіч, дырэктару Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Хрысціне Лямбовіч, кіраўніку ўзорнага харэаграфічнага калектыву “Раніца” РЦК Юліі Крамянецкай, выкладчыку Ракаўскай школы мастацтваў Юліі Скурко, дырэктару Дубінскога СДК Марыне Чабай, а таксама вадзіцелю гаспадарчай групы Леаніду Віршычу.

Па выніках працы за год лепшымі сталі таксама настаўнік Валожынскай ДШМ Алег Каранеўскі, Казімір Бібік з Івянца, Кацярына Дварэцкая з Ракава, мастацкі кіраўнік Пяршайскага СДК Надзея Скрундзь, дырэктар Сакаўшчынскага СДК Алёна Рыснік, загадчык аўтаклуба РЦК Антаніна Шадрына, метадыст раённага Цэнтра культуры Ірына Мандрык, прадстаўнікі Івянецкага СДК Таццяна Аляшэвіч, Зоя Рындзевіч-Арлоўская, Джульета Падгоранка. Высока ацэнена праца Галіны Ахрэм і Ірыны Каткоўскай з Івянецкага музея традыцыйнай культуры, бухгалтара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алены Голуб, вадзіцеля гаспадарчай групы Міхаіла Віршыча, бібліятэкара Валянціны Шумскай, бібліёграфа Іны Родзевіч. Яшчэ 8-і работнікам сферы культуры аб’яўлены Падзякі за добрасумленную працу.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам з удзелам самадзейных артыстаў і творчых калектываў Ракава, Івянца, Валожына.

Сяргей САДОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *