Віншаванні з Днём маці

Общество

Дарагія жанчыны-маці!

Для кожнага з нас Дзень маці напоўнены бясконцай любоўю да самага роднага чалавека – сваёй матулі, а таксама ўдзячнасцю і павагай да ўсіх, хто гадуе і выхоўвае дзяцей. Прыміце, дарагія жанчыны, шчырую падзяку за тое, што добрасумленна выконваеце свой мацярынскі абавязак, не шкадуеце сябе ў нястомных клопатах аб дзецях, унуках і праўнуках. Дзякуй за вашу дабрыню і мудрасць, за сардэчнае цяпло! Нізкі паклон сем’ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей і даюць ім сямейнае цяпло. Дзякуй вам за гэты высакародны жыццёвы подзвіг!

Дарагія жанчыны-мамы, бабулі і прабабулі! Жадаем моцнага здароўя. Няхай кожнай з вас часцей кажуць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі і праўнукі. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода і парадак, спакой і дабрабыт!

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі абласны Савет дэпутатаў

  

Шаноўныя жанчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!

Мацярынская любоў – невычэрпная крыніца дабрыні, надзеі на лепшае, упэўненасці ў сваіх сілах. Дзень маці дапамагае нам яшчэ глыбей адчуць веліч і святасць сапраўднага прызначэння жанчыны – нараджэння і выхавання наступных пакаленняў, умацавання сямейнага дабрабыту, захавання духоўнага багацця грамадства.

Узнёслыя адносіны да маці заўсёды былі і застаюцца характэрнай рысай беларускага народа. Мы ганарымся нашымі жанчынамі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, дабіваюцца цудоўных поспехаў у працы і пры гэтым застаюцца пяшчотнымі, ласкавымі жонкамі і маці.

Няхай для вас гучаць толькі самыя добрыя пажаданні, а дзеці радуюць сваімі дасягненнямі, атульваюць клопатам і ўвагай. Жадаем моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх жаданняў, цудоўнага настрою. Будзьце заўсёды шчаслівыя і любімыя!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 



Добавить комментарий