Чысцiнi замнога не бывае

Общество

Са стартам месячніка па навядзенні парадку на зямлі работнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Валожыншчыны ўключыліся ў актыўную работу. Распрацаваны планы мерапрыемстваў. згодна з імі, прыводзяцца ў парадак падведамныя і агульнаграмадскія тэрыторыі, рамантуюцца тратуары, абнаўляецца дарожнае палатно, штодзень убіраецца апалае лісце… Кожны намагаецца зрабіць пасільны ўклад у паляпшэнне эстэтычнага выгляду горада і раёна, раўнадушных няма.

У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі аналізуецца выкананне распараджэння райвыканкама аб правядзенні месячніка. Галоўны санітарны ўрач Аляксандр Дубовік падзяліўся з газетай папярэднімі вынікамі маніторынгу. Па стане на 10 кастрычніка сіламі Валожынскага сельвыканкама праведзена абкошванне тэрыторый пустуючых дамоў у вёсках Маршалкі, Гінтаўшчына.

14-10-2

У гарпасёлку Івянец ачышчаюцца ад сухіх кветак клумбы, абкошаны ліўневыя водаадводы. На тэрыторыі Ракаўскага сельсавета фронт работ аказаўся значна шырэйшым. У спісе выкананага – ліквідацыя несанкцыянаваных звалак ля вёсак Кучкуны, Міжрэчча, Міхалова і Бузуны, абкошванне тэрыторыі каля помнікаў у Выганічах і Пугачах. Мясцовыя работнікі выкасілі таксама пустазелле ў Выганічах, Паморшчыне і ў самім Ракаве. У Вішнеўскім сельсавеце падкошана расліннасць на могілках каля вёскі Дзясятнікі, прыведзены ў парадак пустуючыя ўчасткі па вуліцы Савецкай у Вішневе, праведзена абкошванне тэрыторый каля вёсак Слайкоўшчына, Запур’е, Янішкі.

14-10-3

14-10-4

Далучыліся да агульнай маштабнай работы і размешчаныя на тэрыторыі названага сельсавета сельгаспрадпрыемствы. Сіламі гаспадарак былі заараны два зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 4,4 гектара, якія раней былі ў карыстанні грамадзян, а потым прыйшлі ў запусценне. Палепшаў і знешні выгляд населеных пунктаў Гародзькаўскага сельсавета: знесены 4 старыя дамы ў Вялікім Запруддзі, абкошана вёска Строкава Рэчка, такія ж работы праведзены і па вуліцы Гагарына ў Забрэззі. Не забыліся жыхары і пра справу азелянення, пасадзіўшы новыя дрэвы ў гародзькаўскім скверы.

14-10-5

Паўнамаштабна вядуцца работы па навядзенні парадку і ў райцэнтры. Праведзена абкошванне алеі і сквера Маці каля раённага краязнаўчага музея, дваровых тэрыторый па вуліцы Чапаева райцэнтра. Работнікі адказных службаў і ведамстваў задзейнічаны на ўкладцы асфальту па вуліцы Партызанскай, падпраўлены стан дарожнага пакрыцця і ў мікрараёне Сельгастэхніка. Прыводзяцца ў парадак дахі на жылых дамах, сацыяльных аб’ектах, будынках сістэмы райспажыўтаварыства. Штодзень убіраецца апалае лісце на аб’ектах грамадскага прызначэння, наводзіцца парадак ля помнікаў. Праўда, ёсць яшчэ такія месцы, дзе для выпраўлення сітуацыі варта прыкласці максімум намаганняў як мага хутчэй. Напрыклад, да гэтага часу не адрамантавана пешаходная дарожка ў скверы Камсамольцаў райцэнтра, не завершаны работы па ўкладцы тратуараў на вуліцах Чапаева і Пушкіна…

14-10-7

Як стала вядома, па выніках маніторынгу спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі склалі 6 пратаколаў, а інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выдала рэкамендацыю на ўхіленне несанкцыянаванага сметніка паблізу фермы “Дварэц”. Праўда, не хацелася б завяршаць матэрыял на гэтай сумнай ноце. Да канца месячніка ёсць час, і, трэба думаць, працавітыя і гаспадарлівыя жыхары Валожыншчыны паспеюць справіцца з нешматлікімі агрэхамі добраўпарадкавання, якія яшчэ засталіся “незакрытымі”.

Матэрыял да друку падрыхтаваў

Сяргей САДОЎСКІ

фота Аляксандра ДУБОВІКА



Добавить комментарий