Беларусь: падзеі і факты

Официально

АДКБ не трэба чакаць прызнання з боку НАТА. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сесіі Савета калектыўнай бяспекі ў Ерэване.

«Мы ўсе канстатавалі, што АДКБ ніхто не хоча прызнаваць, асабліва НАТА (ці бачыце, арганізацыя не тая). Я слухаў гэтыя размовы і думаў: калі мы будзем іх прасіць, каб яны нас прызналі, яны ніколі нас не прызнаюць. Нам трэба зрабіць такім чынам, каб прымусіць іх прызнаць нашу арганізацыю», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

У ходзе працяглых перагавораў лідараў дзяржаў АДКБ у вузкім складзе бакі абмеркавалі шырокі комплекс тэм і правялі прынцыповы аналіз праблемных пытанняў у свеце. «Прытым па перыметры ўсіх граніц — і на заходнім напрамку, і ў Цэнтральнай Азіі, у раёне Афганістана. Абмеркавалі канфлікты і нявырашаныя праблемы, — адзначыў беларускі лідар. — Шчыра прызнаюся, што тыя падрыхтаваныя матэрыялы па прыярытэтах нашага старшынства крыху не цягнуць на той узровень абмеркавання, на які мы выйшлі ў вузкім коле».

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, бакі дамовіліся, што пры ўдзеле генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжы будзе вызначана група ваенных і спецыялістаў у іншых галінах. «Прыцягнем да гэтага спецыялістаў перш за ўсё з Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў. І трэба сфармуляваць добрыя прыярытэты, каб наша арганізацыя выйшла на даволі сур’ёзны ўзровень. Каб яе не баяліся, але паважалі, і мы нікога не ўгаворвалі, каб нас прызнавалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антоніу Гутэрыша з назначэннем на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

«Упэўнены, што ваш багаты жыццёвы і прафесійны вопыт будзе спрыяць паспяховаму выкананню Сакратарыятам ААН сваіх функцый у адпаведнасці са Статутам Арганізацыі на карысць усіх дзяржаў-членаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэты няпросты час эфектыўнае ажыццяўленне місіі ААН магчыма толькі праз аб’яднанне намаганняў усіх дзяржаў свету, умацаванне ўзаемнага даверу і павагі да разнастайнасці шляхоў развіцця грамадства. Роля кіраўніка Сакратарыята ААН у гэтым з’яўляецца выключнай.

«Беларусь гатова аказаць вам неабходную падтрымку ў вашай дзейнасці, накіраванай на забеспячэнне бяспекі і паляпшэнне дабрабыту народаў свету», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы перайшло ад Арменіі да Беларусі.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на падагульняючым брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ шчыра пажадаў поспехаў кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку і Беларусі ў цэлым у рэалізацыі старшынства і прынятых у ходзе гэтага саміту рашэнняў. Ён адзначыў, што ў тым ліку ў 2017 годзе маюць адбыцца юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзю АДКБ. «Гатовы аказаць усямернае садзейнічанне», — сказаў ён.

На пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у пашыраным складзе Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што пры ўдзеле спецыялістаў з розных краін прыярытэты беларускага старшынства будуць дадаткова прапрацаваны і даведзены да кіраўнікоў у краінах АДКБ.

Па матэрыялах БелТА

 



Добавить комментарий