Общество

Сняжана Барысаўна НАХАЙ працуе бухгалтарам у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Маладая жанчына за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзетак узнагароджана ордэнам Маці.
Напярэдадні 14 кастрычніка – дня, калі наша краіна адзначае свята Маці, – федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правяла акцыю “Павіншуем маці разам!”.

Прафкам і калектыў РЦГіЭ з радасцю далучыліся да рэалізацыі прыгожай і карыснай ідэі. У фае арганізацыі размясціўся тэматычны “цэнтр”, дзе кожны жадаючы мог бясплатна запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй матулі (расходы па набыцці паштовак узяў на сябе прафсаюз). Спецыяльна да ўрачыстасці быў падрыхтаваны і інфармацыйны стэнд. Падчас святочнага мерапрыемства, якое штогод ладзіцца ў арганізацыі, матуль-супрацоўніц павіншаваў галоўны ўрач Аляксандр Уладзіміравіч Дубовік. Большасць цёплых слоў у гэты дзень гучала ў адрас Сняжаны Барысаўны – самай “багатай” маці медустановы. Жанчына ж у сваю чаргу зрабіла для калег шыкоўны сюрпрыз – разам з нашчадкамі спякла прыгожы і смачны торт.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Ларысы ЗАЙКОЎСКАЙ



Добавить комментарий