Беларусь: падзеі і факты

Официально

Курганская вобласць і Беларусь могуць супрацоўнічаць у аграпрамысловым комплексе, прамысловасці і медыцыне. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў губернатар Курганскай вобласці Расіі Аляксей Какорын.

«У нас значна прасеў рынак збыту вашых трактароў. Нас гэта не задавальняе, таму што яны вельмі запатрабаваны нашымі аграрыямі і мы закуплялі даволі вялікую колькасць трактароў. З нашага боку ёсць прапанова нашым прадпрыемствам на дагаворных умовах адкрыць сэрвіснае абслугоўванне ў вобласці. Тым самым мы закрылі б патрэбнасць Уральскай федэральнай акругі і аднавілі рэалізацыю трактароў «Беларус», — сказаў Аляксей Какорын.

Паводле яго слоў, ёсць перспектывы ў супрацоўніцтве Мінскага аўтамабільнага завода з Варгашынскім заводам проціпажарнага і спецыяльнага абсталявання. Развіваць партнёрства, лічыць губернатар, могуць і фармацэўтычныя прадпрыемствы Курганскай вобласці і Беларусі.

Працоўныя пенсіі з 1 снежня 2016 года павышаюцца ў сярэднім на 5 працэнтаў. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка.

Фінансаванне расходаў па рэалізацыі дакумента ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым прапанаваў прыцягнуць «Беларуснафту» для работы ў нафтавай галіне Татарстана.

Паводле слоў беларускага лідара, супрацоўніцтва Беларусі і Татарстана ў нафтагазавай сферы з’яўляецца важным напрамкам. «Я вельмі прасіў бы вас – у нас ёсць добрая кампанія «Беларуснафта», але аб’ёмы здабычы ў нас падаючыя. У свой час нафту выпампавалі і вывезлі з Беларусі. Таму мы хацелі б, каб наша кампанія знайшла ў вас аб’ём работ. Паверце, гэта будзе значна танней за любыя кампаніі. Каб на субпадрадах або яшчэ неяк «Беларуснафта» працавала з вамі. Думаю, улічваючы нашы вельмі добрыя адносіны, вы знойдзеце выгадны кавалак работы для гэтай кампаніі і абавязкова з выгадай для сябе», – сказаў Прэзідэнт Беларусі.

 У сваю чаргу Рустам Мініханаў падзякаваў за падтрымку ў рэалізацыі праектаў «Татнафты» ў Беларусі. «Мы гатовы яшчэ пабудаваць чатыры сучасныя станцыі, — сказаў ён. — «Татнафта» працуе, пастаўляе нафту. Але сёння мы павінны ўжо глядзець у бок больш глыбокай інтэграцыі. Магчыма, нейкія нафтахімічныя праекты».

Па матэрыялах БелТА

 

 



Добавить комментарий