Пад такой назвай стартуе чарговы, 7-ы дабрачынны марафон па зборы сродкаў для аказання дапамогі інвалідам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама для развіцця аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
У раёне пражываюць 2149 інвалідаў, з іх: 111 дзяцей-інвалідаў, 76 маладых інвалідаў ва ўзросце ад 18 да 31 года, 410 інвалідаў 1-3-й груп працаздольнага ўзросту, 1552 – пенсійнага ўзросту. Нярэдка ў гэтых людзей складваюцца цяжкія жыццёвыя сітуацыі, і дзяржаўных ільгот і гарантый недастаткова для вырашэння праблем.
Работнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна аказалі неацэнную дапамогу ў вырашэнні праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для іх набываліся памперсы, прадукты харчавання, паліва, лекі, неабходныя бытавыя прадметы, цёплае адзенне і абутак. У аддзяленні дзённага знаходжання часткова былі заменены вокны, дзверы, закуплена неабходнае абсталяванне для работы гурткоў.
Паважаныя работнікі прадпрыемстваў, арганізацый, жыхары Валожыншчыны! Просім падтрымаць нашу ініцыятыву ў правядзенні дабрачыннага марафону “Твары дабро!”. Няхай ваш удзел дапаможа тым, каму без дапамогі не абысціся!
Галіна РАЙ,
дырэктар ТЦСАН
Пералічыць сродкі можна на разліковы рахунак: 3642060501013 у ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”, г. Валожын, вул. Партызанская, 13, код 601, УНП 690277577, ОКПО 29220662, ДУ “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, з паметкай “Марафон для інвалідаў”.